| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

У Смаргонскай раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні

20 апреля 2016 г.
У Смаргонскай раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні

У Смаргонскай раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні, дзе ўшанавалі знакамітага скульптара, ганаровага грамадзяніна нашага раёна Уладзіміра Церабуна. Напачатку красавіка Уладзімір Васільевіч адзначыў свой чарговы жыццёвы юбілей.

Павіншаваць слыннага творцу з прыгожай датай прыйшлі вучні і настаўнікі гарадскіх школ, гімназіі, ліцэя. Распачынаючы пасяджэнне гасцёўні, загадчык бібліятэкі Аляксей Бумай ад імя смаргонцаў-землякоў павіншаваў Уладзіміра Церабуна і выказаў словы захаплення яго дзейнасцю і той багатай спадчынай, што майстра стварыў за доўгі творчы шлях. Больш падрабязна пра сваё жыццё, узыходжанне да вяршынь мастацтва, а таксама пра іншыя свае таленты і захапленні знакаміты госць расказаў шчыра і з пэўнай доляй гумару.

Прысутныя даведаліся пра сакрэты стварэння скульптурных кампазіцый, пра малавядомыя старонкі з жыцця правінцыйнай Смаргоні сярэдзіны мінулага стагоддзя. Аўтар слынных манументальных твораў, што ўражваюць велічнасцю і аб’ёмам, сам па сабе чалавек вельмі сціплы, просты, адкрыты, без комплексаў вялікасці, што і імкнуўся прадэманстраваць на сустрэчы. Але і талентаў сваіх не хаваў. Гледачы ўбачылі два слайд-фільмы, на якіх занатаваныя помнікі і скульптурныя кампазіцыі Уладзіміра Церабуна, фотаальбомы яго здымкаў, а яшчэ паслухалі ў яго выкананні рамансы і вершы.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу