| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

АНОНС!!!!Дабрачынная акцыя

15 апреля 2016 г.
 АНОНС!!!!Дабрачынная акцыя

Адміністрацыя музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі і мясцовы дабрачынны фонд “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” запрашае моладзь, валанцёраў і ўсіх неабыякавых жыхароў Смаргоншчыны далучыцца да дабрачыннай акцыі па добраўпарадкаванні садова-паркавай тэрыторыі сядзібы.

Суботнік адбудзецца 16 красавіка, пачатак у 11.00.

Усіх прыхільнікаў творчасці і багатай гістарычнай спадчыны слыннага дзеяча і кампазітара просім аказаць пасільную дапамогу ў вясновай уборцы парка і пасадцы бэзавай алеі. Вітаецца наяўнасць свайго інвентару (лапаты, венікі, вілы).

Ала ШЫЦІКАВА, дырэктар мясцовага фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага”.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу