| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

«Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае…». «Ноч музеяў» прайшла ў Смаргоні

23 мая 2022 г.
«Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае…». «Ноч музеяў» прайшла ў Смаргоні

       Вечарам 20 мая на «ноч музеяў» у Смаргонь прыехаў…  сам кароль Польшчы Уладзіслаў ІІ Ягайла. А яшчэ яго брат Вітаўт – вялікі князь літоўскі, князь Друцкі і Соф’я Гальшанская. Тэатралізаваным прадстаўленнем распачалося мерапрыемства ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

       У ролі караля Ягайлы выступіў наш зямляк, заслужаны артыст Беларусі Віктар Цыркуновіч, Соф’і Гальшанскай – Вольга Жалезкая, салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

       Для аматараў гісторыі Сярэднявечча сапраўдным падарункам стала выступленне Юрыя Усціновіча, гісторыка, які прадстаўляў рыцарскі клуб «Полацкі звяз». Прысутным ён забяспечыў цікавы «палёт» у мінулае, прапанаваў паўдзельнічаць у сярэднявечных забавах. Мелодыі, якія выконваў на дудзе і гуслях Алесь Чумакоў, стварылі атмасферу таямнічасці.

       Была арганізавана і выстава-продаж тавараў, якія стварылі мясцовыя і прыезджыя майстры.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу