:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

08 апреля 2016 г.
ПРЭС-РЭЛІЗ-АНОНС: у Год культуры ад Кушлянаў да Залесся

Прэс-аўтапрабег па гісторыка-культурных аб’ектах Смаргонскага раёна праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама. Запрашаем у пятніцу, 6 мая, далучыцца да сумеснага праекта калег з раённых, рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.

Аўтапрабег па знакавых мясцінах Смаргоншчыны прымеркаваны да Дня друку і Дня Перамогі. Мэта падарожжа – папулярызацыя гісторыка-культурнай і літаратурнай спадчыны Смаргонскага раёна дзеля прыцягнення ўвагі аматараў вандровак, інвестараў і мецэнатаў да культурна-турыстычнага патэнцыялу рэгіёна.

Гістарычная спадчына, адна з галоўных частак якой — помнікі архітэктуры, з’яўляецца каштоўным скарбам, што пакінулі нам продкі. У нашым раёне знаходзяцца як тыповыя ўзоры культавых пабудоў, так і шэраговыя помнікі, якія, хаця і не з’яўляюцца «зоркамі першай велічыні», але спрыяюць захаванню гістарычнага ландшафту краю.

Падчас вандроўкі ўдзельнікі прэс-аўтапрабегу наведаюць музей-сядзібу ХІХ — пачатку ХХ ст. слыннага паэта-дэмакрата, пачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. У аграгарадку Жодзішкі іх увазе будзе прадстаўлена экскурсія да гісторыка-культурных аб’ектаў ХVI – XVII ст. кальвінскага збору, калегіюму езуітаў, старажытнага млына. У праграме аўтапрабегу наведванне ўнікальнага прыроднага заказніка Блакітныя азёры, аграсядзібы “Віта”, мемарыялу памяці ахвярам Першай сусветнай вайны і інш. Цікавая тэатралізаваная імпрэза-экскурсія чакае падарожнікаў у нядаўна адноўленым палацы грамадскага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі.

Просім да 29 красавіка 2016 г. паведаміць аб сваім удзеле ў прэс-аўтапрабегу і ўказаць колькасць удзельнікаў. Наяўнасць свайго транспарта абавязковая. Кантактныя тэлефоны: 8-01592 – 384-16; 8- 01592- 384-22. E—mail: taiga.nat@mail.ru



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты