| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

7 красавіка на гарадскім стадыёне ў Смаргоні была праведзена акцыя “Мы галасуем за здароўе”

08 апреля 2016 г.
7 красавіка на гарадскім стадыёне ў Смаргоні была праведзена акцыя “Мы галасуем за здароўе”

Штогод 7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Ідэя правядзення такога дня была прапанавана на першай асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 1948 годзе. Кожны год СААЗ выбірае якую-небудзь важную праблему аховы здароўя і заклікае ўсіх людзей прыняць удзел у мерапрыемствах, падкрэсліваючы важнасць добрага самаадчування. Сёлета тэмай дня стала прафілактыка дыябету.

У гэты дзень на гарадскім стадыёне супрацоўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама разам з актывістамі БРСМ організавалі акцыю, прысвечаную Дню здароўя, пад назвай “Мы галасуем за здароўе”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі горада і ліцэісты. Перад імі выступілі ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Кезік і ўрач-гігіеніст Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідеміялогіі Алена Маякова, якая расказала пра тое, што дзякуючы здароваму харчаванню, рэгулярнай фізічнай актыўнасці, падтрыманню нармальнай вагі тела, адказу ад курэння можна пазбегнуць многіх хвароб, у тым ліку і прадухіліць або адтэрмінаваць захворванне на дыябет другога тыпу. Потым удзельнікі акцыі ў якасці размінкі прабеглі круг па стадыёне і выканалі практыкаванні фізкультурнай зарадкі пад кіраўніцтвам дырэктара центра фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы з насельніцтвам Міхаіла Калітовіча і інструктара Юрыя Марціновіча.

Хочацца спадзявацца, што маладое пакаленне разумее: важна не проста жыць, трэба жыць здаровым.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу