:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

07 апреля 2016 г.
АНОНС: з 8 красавіка па 22 мая ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага пройдзе персанальная выстава Алега Драбышэўскага

З 8 красавіка па 22 мая ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага пройдзе персанальная выстава нашага добрага сябра, мінскага мастака-жывапісца Алега Драбышэўскага пад назвай “Водар Радзімы”, прысвечаная Году культуры ў Беларусі.

Творчая дзейнасць А. Драбышэўскага шырока вядома, яго карціны экспануюцца ў Беларусі і за мяжой, знаходзяцца ў музеях, галерэях, прыватных калекцыях шматлікіх краін свету, матэрыялы пра мастака змешчаны ў многіх выданнях, у тым ліку і ў кнізе “Памяць” Астравецкага раёна, энцыклапедыі “Рэспубліка Беларусь”. Не так даўно работы мастака выстаўляліся і ў Смаргонскім краязнаўчым музеі, нязменна выклікаючы ў наведвальнікаў самыя найлепшыя водгукі.

Любоў да роднага куточка на Астравеччыне, да ўсёй беларускай зямлі знайшла адлюстраванне на палотнах “Родны кут. Гудагай. Табарышкі”, “Чубэйка 50-х”, “Напрамак да музея. Астравец”, “Сонечнасць Траецкага…”, “Паўночныя Афіны Агінскага” і іншых. Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін адзначыў асаблівасць пейзажаў мастака – абагулены вобраз Радзімы. На выставе будуць прадстаўлены дзве новыя карціны, спецыяльна напісаныя да Года культуры. Кожны наведвальнік зможа выказаць свае меркаванні і прапановы адносна назвы гэтых твораў.

А ўрачыстая прэзентацыя гэтай выставы пройдзе ў сусветны Дзень культуры, 15 красавіка. Яна будзе суправаджацца канцэртам музыкаў і творчай моладзі з духоўна-патрыятычнага аб’яднання “Светач” пры Маладзечанскім палацы культуры. У сустрэчы прымуць удзел дырэктар фонду культуры і адукацыі Юлія Савіцкая, прадстаўнікі маладзечанскага дабрачыннага фонду “Спадчына М. К. Агінскага” і смаргонскага раённага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага”. Уваход для ўсіх вольны.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты