:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

07 апреля 2016 г.
Весткі з Залескага музея-сядзібы М. К. Агінскага

Новай культурнай традыцыяй жыхароў нашага раёна становіцца наведване музычных канцэртаў у палацы Міхала Клеафаса Агінскага. З надыходам вясны канцэрты сталі яшчэ больш частымі. Супрацоўнікі музея склалі план музычных мерапрыемстваў на першае паўгоддзе 2016 г. і змясцілі яго на сайце oginskizalesse.by. Але хочацца яшчэ больш падрабязна расказаць пра найбліжэйшыя мерапрыемствы, каб зацікавіць аматараў жывой музыкі і сапраўднага мастацтва.

9 красавіка ў 15.00 гледачоў усцешаць бездакорным выкананнем народных мелодый і песень два выдатныя калектывы Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага – народны ансамбль “Явар” і ўзорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі”. Гэтыя калектывы ўжо даўно заваявалі прызнанне смаргонскай публікі, а запрашэнне іх на канцэртную сцэну музея-сядзібы Агінскага — сведчанне таго, што песні і мова насельнікаў гэтай зямлі не маглі быць абыякавыя славутаму кампазітару, які пражыў тут шмат гадоў і перажыў пры гэтым важныя падзеі свайго жыцця.

У першай палове мая (дата яшчэ ўдакладняецца) адбудзецца канцэрт пад чароўнай назвай “Вечар раманса”. Канцэрт дасць Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў. Мы будзем мець магчымасць параўнаць працу выкладчыкаў і навучэнцаў школ двух суседніх раёнаў. Дата наступнага канцэрта ўжо дакладна вядомая – 14 мая. Да нас прыедзе інструментальны калектыў Мінскага музычнага каледжа імя М. Глінкі, кіраўнік А. Каляда. Выкладчыкі і студэнты каледжа лічаць за гонар выступіць у сценах палаца слыннага кампазітара. Рэпертуар калектыву – ад класічнай да сучаснай музыкі.

21 мая, у Сусветную ноч музеяў, гасцей сядзібы чакае сустрэча з вядомым беларускім бардам і паэтам Канстанцінам Цыбульскім і яго творчым калектывам. Канстанцін выступаў у нас ужо ў мінулым годзе і хоча правесці гэтае свята менавіта з намі.

Да музычных мерапрыемстваў можна аднесці і чарговы дзіцячы баль, прымеркаваны да Дня абароны дзіцяці і запланаваны на 4 чэрвеня. У яго правядзенні прымуць удзел мінскія музыкі. Да цёплых сустрэч у музычнай сядзібе!



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты