| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Мядзведзь Барута і абаранкавыя гісторыі

05 ноября 2021 г.
Мядзведзь Барута і абаранкавыя гісторыі

       Прэзентацыя новай анімацыйнай праграмы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Мядзведзь Барута і абаранкавыя гісторыі” адбылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Вучні пачатковых класаў Залескай сярэдняй школы і іх настаўнікі змаглі пабываць на сапраўдным смаргонскім кірмашы, дзе ў гульнёвай форме пазнаёміліся з гісторыяй горада. На свае вочы змаглі ўбачыць прылаўкі з вырабамі народных майстроў, сустрэліся з сапраўдным мядзведзем і паўдзельнічалі ў кірмашовых забавах, а таксама пачаставаліся прысмакамі, якія праславілі Смаргонь на ўсю краіну і за яе межамі.

       Мядзведзь Барута і яго настаўнік, а таксама супрацоўнікі Смаргонскага музея запрашаюць арганізаваныя групы дзяцей на анімацыйную праграму!

       Наведванне ажыццяўляецца толькі па папярэдняй замове па тэлефоне (801592) 3 88 49.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу