| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

АНОНС: “50 гадоў натхнення”

24 марта 2016 г.
АНОНС: “50 гадоў натхнення”

30 сакавіка ў 18.00 з юбілейнай канцэртнай праграмай “50 гадоў натхнення” ў раённым Цэнтры культуры выступіць народны ансамбль песні і танца імя Міхала Клеафаса Агінскага.

Калектыў пачаў адлік сваёй творчай біяграфіі з 1964 года, калі ўдзельнікі хора і танцавальнага гурта РДК стварылі ансамбль народнай песні і танца. Першы мастацкі кіраўнік Усевалад Кубаеўскі заклаў трывалы падмурак для прафесійнага росту, і ўжо ў 1965 годзе ансамблю М. К. Агінскага было прысвоена званне “народны”. У прафесійным станаўленні калектыву дапамагалі слынныя музыканты, спецыялісты народнай музыкі Аляксандр Шыдлоўскі, Канстанцін Паплаўскі, Уладзімір Раговіч і іншыя. У 70-я гады калектыў браў удзел ва Усесаюзным фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці працоўных, гастраліраваў у Літве, Польшчы, Чэхаславакіі, Германіі.

Народны ансамбль песні і танца імя М. К. Агінскага з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Беларусь – мая песня”, дыпламантам Х Міжнароднага фестывалю “Каложскі благавест”, міжнароднага фэсту арганнай і духоўнай музыкі ў Польшчы, абласнога конкурсу народных хароў “Над сінім Нёманам”. У канцэрце прагучаць творы з традыцыйнага рэпертуару і новыя музычная нумары.

Запрашаем аматараў музыкі і даўніх прыхільнікаў творчасці слыннага смаргонскага калектыву.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу