| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

У спартыўным комплексе “Юнацтва” прайшла спартландыя

25 марта 2016 г.
У спартыўным комплексе “Юнацтва” прайшла спартландыя

Школьныя канікулы – гэта не толькі пасіўны адпачынак ад вучэбных заняткаў, але і магчымасць актыўна правесці вольны час.

22 сакавіка ў спартыўным комплексе “Юнацтва” сабраліся прадстаўнікі сярэдніх школ №№ 1, 3, 5, 7 і гімназіі для ўдзелу ў спартландыі. Арганізавалі мерапрыемства БРСМ, ІСН Смаргонскага РАУС сумесна з дзяржаўнай установай "Смаргонскі цэнтр фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы".

Рознаўзроставыя каманды рабят актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных эстафетах, а на трыбунах іх не менш актыўна падтрымлівалі балельшчыкі. У выніку ўпартай барацьбы першае месца заняла каманда СШ №7, другое – гімназіі, трэцяе – СШ №5.

Усе ўдзельнікі гульні атрымалі салодкія падарункі, а пераможцы – яшчэ і дыпломы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу