| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Са святам, смаргонцы!

23 февраля 2016 г.
Са святам, смаргонцы!

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, жыхары Смаргоншчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе абавязкам сапраўднага грамадзяніна, а армія — сапраўднай гордасцю народа. Сёння мы аддаём даніну глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны, якія адстаялі свабоду сваёй зямлі, і ганарымся вайскоўцамі сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх забяспечваюць ваенную бяспеку краіны.

Жадаем вам шчасця, міру, дабра, поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу