:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

25 октября 2019 г.
Канцэрт “зорак” беларускай эстрады і піратэхнічнае прадстаўленне. Стала вядома, чым Смаргонь будзе здзіўляць гасцей на “Дажынках”
Прыбліжаецца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”. Мы папрасілі начальніка аддзела культуры райвыканкама Таццяну Ражэву прыадкрыць завесу надыходзячага свята.

Таццяна Мар’янаўна ўдакладніла, што ўрачыстае адкрыццё імпрэзы адбудзецца 23 лістапада ў 11.00 на галоўнай сцэне на плошчы Леніна. Пасля на працягу дня практычна ў рэжыме нон-стоп будуць выступаць вядучыя калектывы Гродзеншчыны і Гродна. А ў 19.00 на сцэну выйдуць “зоркі” беларускай эстрады – арт-група “Беларусы”, Іскуі Абалян і група “J:морс”.

У 15.00 у раённым Цэнтры культуры пройдзе ўрачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў “Дажынкі-2019” “Слава табе, хлебароб”. Акрамя гэтага, ужо ў дзесяць гадзін раніцы цэнтральная частка горада ператворыцца ў вялікую прэзентацыйна-канцэртную пляцоўку. На вуліцы Савецкай можна будзе ўбачыць “Скарбы малой радзімы”: тут размесцяцца падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны.

У гарадскім парку, акрамя традыцыйнага горада майстроў, будзе працаваць музейна-этнаграфічная экспазіцыя пад адкрытым небам “Ад сявенькі да хлеба”. Тут будуць прадстаўлены прадметы вясковага побыту, выступяць фальклорныя калектывы, яскравай адметнасцю пляцоўкі стануць майстар-класы па вырабе паясоў, лазапляценні, ткацтве. Можна будзе паўдзельнічаць і ў анімацыйна-рэалістычнай дзеі “Калі да лёну з паклонам - аддзячыць добра лён”.

У летнім амфітэатры выступяць народныя і фальклорныя калектывы вобласці.

На “Дажыначным вернісажы” будуць прадстаўлены мастацкія работы выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага і самадзейных мастакоў.

Каля амфітэатра размесціцца выстава-конкурс “Дары зямелькі беларускай” (на самую вялікую садавіну ці гародніну) і будзе працаваць маладзёжная пляцоўка.

Свае выставы ў парку арганізуюць лясныя і паляўнічыя гаспадаркі, а таксама тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання Гродзеншчыны. Каля гарадскога стадыёна смаргонскія пагранічнікі прадставяць сваю забаўляльную праграму, у якой паўдзельнічаюць і чацвераногія байцы – выхаванцы кіналагічнага цэнтра.

Можна будзе наведаць выставу сельскагаспадарчай жывёлы з элементамі кантактнага заапарку, якая размесціцца на баскетбольнай пляцоўцы гарадскога стадыёна. Побач – пройдуць спартыўныя спаборніцтвы.

На вуліцы Балыша будуць працаваць выставачна-анімацыйныя падворкі сярэднеспецыяльных устаноў вобласці. Тут будзе і канцэртная пляцоўка. А на вуліцы Чырвонаармейскай – выстава тэхнікі гандлёвага дома “BELARUS”.

У “Краіну цудаў і забаў” (каля будынка “SPACE CINEMA CLUB”) запросяць дзетвару і іх бацькоў Маша і Мядзведзь. Анімацыйныя дзіцячыя праграмы прадставяць калектывы з усёй вобласці. Са сваёй тэатралізавана-гульнёвай праграмай выступіць вулічны тэатр “Вір”, у межах якой адбудзецца майстар-клас па хаджэнні і танцах на хадулях. У памяшканні клуба “SPACE CINEMA CLUB” дзеці змогуць паглядзець мультфільмы і выступленне смаргонскай батлейкі.

Пляцоўкі ў гарадскім парку і каля “SPACE CINEMA CLUB” спыняць сваю работу ў 17.00.

З 12.00 да 14.00 адбудзецца прэзентацыя гарадскога бульвара “Смаргонь гістарычная” (адрэзак вуліцы Савецкай ад ЦУМа да аптэкі №99).

Гандлёвыя аб’екты і аб’екты грамадскага харчавання на вуліцы Гагарына (адрэзак ад вуліцы Савецкай да Якуба Коласа) будуць працаваць з 9.30 да 22.00. Тут таксама размесцяцца тры сцэнічныя пляцоўкі.

Заключным акордам абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2019”, у 22.00, стане піратэхнічнае прадстаўленне.

Галіна АНТОНАВА.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты