:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

15 августа 2019 г.
14 жніўня 1385 года ў Крэве, што сёння з’яўляецца маленькім мястэчкам на Смаргоншчыне, а калісьці было вялікакняскай рэзідэнцыяй, адбылася падзея, якая паспрыяла распаўсюджванню хрысціянства на нашых землях.

2019-08-14-9083d71d4.jpg


Руіны Крэўскага замку, дзе была падпісана Унія 1385 г. Фота: posmotrim.by

 

У тыя часы суседняе з нашай дзяржавай Польскае каралеўства (карона) перажывала вельмі цяжкі перыяд сваёй гісторыі. Краіна засталася без манарха, а каралеве Ядвізе было ўсяго трынаццаць гадоў. Польшчы пагражала заваёва крыжакамі і страта незалежнасці. Аб гістарычных падзеях узгадвае партал Catholic.by.

У такіх умовах шмат хто з буйных польскіх феадалаў бачыў выйсце ў альянсе сваёй дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім.

Акрамя таго, гэты саюз забяспечыў палякам мір на межах з Княствам, войска якога толькі за адзін пераможны паход 1376 г. вывела з Польшчы 23 тысячы палонных.

2019-08-14-union-krewo-1.jpg

Акт Крэўскай уніі 1385 года. Фота spuscizna.org


Паводле акта уніі, падпісанай 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку, Ягайла атрымаў права ажаніцца з польскай каралевай Ядвігай і стаць каралём Польшчы.

Дзеля гэтага ён абавязваўся прыняць хрысціянства і ахрысціць сваіх братоў, сваякоў ды іншых падданых, якія да гэтага часу вызнавалі паганства.

Ён таксама абяцаў вызваліць усіх палонных польскіх хрысціянаў.

2019-08-14-CHRZEST-LITWY-OBRAZ.jpg

Хрост Літвы. Мастак Уладзіслаў ЦЯСЕЛЬСКІ


У наступным, 1386 годзе Ягайла хрысціўся ў Кракаве паводле рыма-каталіцкага абраду, узяў шлюб з Ядвігаю і быў каранаваны пад імем Уладзіслава II, паклаўшы пачатак каралеўскай дынастыі Ягайлавічаў (па-польску Ягелонаў).

Яшчэ праз год у каталіцтва было ахрышчанае паганскае насельніцтва Вялікага Княства.

Ягайла выдаў прывілей, які даваў шляхце (баярству) дадатковыя вольнасці і правы пры ўмове прыняцця каталіцкай веры.

Такім чынам, заключаны ў Крэве дынастычны саюз паспрыяў таму, што на нашыя землі канчаткова прыйшло хрысціянства.

2019-08-14-kreva-kascelb4.jpg

Касцёл Перамянення пана ў Крэве. Фота Уладзімір ТКАЧЭНКА 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты