| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Медаль і кветкі – ветэранам, жыхарам Усходняга мікрараёна

20 июня 2019 г.
Смаргоні да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  ўшаноўваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Па стану здароўя многія з гэтых людзей не змогуць удзельнічаць ва ўрачыстасці, якая адбудзецца ў нашым горадзе 3 ліпеня, таму і было вырашана наведаць іх па месцы жыхарства.

Ваенны камісар Леанард Гружэўскі, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі, начальнік ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская і спецыяліст “Цёплага дома” Алена Волк сустрэліся з ветэранамі, якія жывуць у мікрараёне Усходнім.

Ваенком уручыў шаноўнага ўзросту людзям, якія зведалі веннае ліхалецце, юбілейны медаль, што быў выраблены спецыяльна да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а прадстаўнікі сацыяльнай службы – кветкі. Ветэранам пажадалі здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

IMG_6621.JPG

IMG_6628.JPG

IMG_6663.JPG

IMG_6683.JPG

IMG_6725.JPG

IMG_6807.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу