:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

17 мая 2019 г.
25 мая ў Смаргоні адбудзецца фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі”

25 мая ў Смаргоні адбудзецца ІІ фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі”. Упершыню госці свята атрымаюць магчымасць паназіраць і прыняць удзел у выпяканні сапраўдных смаргонскіх абаранкаў.

Можна будзе без абмежаванняў спяваць танцаваць, каштаваць нацыянальныя стравы і ўдзельнічаць у майстар-класах майстроў народнай творчасці.

Асноўная мэта фестываля – адраджэнне народных традыцый і прэзентацыя Смаргоні як сучаснага горада, які дынамічна развіваецца, але адначасова ў ім паважаюць і захоўваюць нацыянальную гісторыю.

Сёлета на тэрыторыі гарадскога парку размесціцца цэлы Абаранкавы горад, на вулачках якіх кожны зможа знайсці забаву да густу.

Безумоўна, Смаргонь – радзіма абаранкаў. Але сёння такую прадукцыю выпускаюць і іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Многія з іх, дарэчы, не толькі беларускія, але і замежныя, прадставяць свае абаранкі на фестывалі. Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць іх і выбраць лепшыя.

Для дзяцей будуць працаваць атракцыёны, гульнёва-забаўляльныя праграмы, канцэрты, прэзентацыі стартап-праектаў і школьных бізнес-кампаній.

У адкрыцці фестываля, якое адбудзецца ў 11:00 на плошчы Спеўнай, прыме ўдзел  беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”. Канцэртную праграму працягнуць творчыя калектывы Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, а таксама фольк-гурт “Лялькі-карпарэйшн”.

Цікавай абяцае быць праграма на вуліцы Мядзвежай. Там збяруцца майстры народнай творчасці. Можна будзе не толькі купіць іх вырабы, але і паспрабаваць сябе ў саломапляценні, вышыўцы, ганчарстве, і іншых відах рамёстваў.

Праграма ІІ фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”

11.00 – 12.20 – урачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”. Канцэрт беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”.

Стадыён.

10.00 – 20.00 – выстава-продаж прадпрыемстваў хлебабулачнай галіны, праца вуліцы “Абаранкавай”.

12.00 – 14.00 – конкурс-дэгустацыя абараначных вырабаў.

10.00 – 17.30 – канцэртная пляцоўка “Вянок сяброў”.

Вуліца Балыша.

10.00 – 20.00 – выстава-продаж майстроў народнай творчасці, майстар-класы па традыцыйнай народнай творчасці.

Гарадскі парк, вуліца “Мядзведжая”.

10.00 – 17.30 – праца вуліцы “Вучонай”. Гульні, забавы, канцэртна-гульнёвая пляцоўка, выступленні дзіцячых калектываў Смаргонскага раёна, дзіцячыя атракцыёны, аквагрым, прэзентацыі школьных бізнес-кампаній і стартап-праектаў.

Гарадскі парк, вуліца “Вучоная”.

10.00 – 17.30 – праца вуліцы “Арцельнай”, стылізаваных арцеляў па вырабу абаранак. Гульнёвыя і тэатралізаваныя дзеі, выступленні самадзейных калектываў Смаргонскага раёна, майстар-класы па вырабу абаранак, дэгустацыя хлеба.

Гарадскі парк, вуліца “Арцельная”.

10.00 – 17.30 – праца завулка “Вясёлага”. Выступленні тэатраў мініяцюр, жарты, забавы, гульні.

Гарадскі парк, завулак “Вясёлы”.

10.00 – 20.00 – праца вуліцы “Смачнай”, вулічных кафэ, продаж страў беларускай кухні.

Гарадскі парк, вуліца “Смачная”.

12.30 – 17.00 – спартыўныя гульні і забавы, спаборніцтвы “Смаргонскі асілак”, кідкі гір на дальнасць, “фермерскі шпацыр”, спаборніцтвы “Моц і прыгажосць”, фестываль бега “Смаргонская дзесятка”.

Стадыён.

14.00 – 18.00 – канцэртная пляцоўка “Плошча Спеўная”. Выступленні самадзейных творчых калектываў Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, канцэрт фольк-гурта “Лялькі-карпарэйшн”.

Гарадскі парк, амфітэатр.

18.00 – 18.40 – падвядзенне вынікаў фестывалю-кірмашу.

18.40 – 20.30 – канцэрт поп-фольк-гурта “Лялькі-карпарэйшн”.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты