| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

У Смаргонскай гарадской бібліятэцы №1 прайшла навагодняя сустрэча

26 декабря 2018 г.
20 снежня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для сваіх актыўных чытачоў і членаў клуба “Ліра” навагоднюю паляну “ Как встречают Новый год люди всех земных широт”.

DSCF4068.JPG

Вядучая Т. Г. Мялюк пазнаёміла гасцей з гісторыяй свята, паведала аб тым, як сустракаюць Новы год у розных краінах свету, колькі год першаму Дзеду Марозу, хто прыдумаў першае віншаванне.

На працягу сустрэчы гучалі навагоднія песні ў выкананні вучняў СШ №5 пад кіраўніцтвам Т. А Нагаевай. Вялікую цікавасць выклікаў у прысутных майстар-клас Г. М. Шуневіч па вырабу крэатыўнай навагодняй елкі з фаамірана. Незвычайным навагоднім падарункам ад бібліятэкараў чытачам стала тэатралізаванае прадстаўленне “Сказка о дураке на современный лад”.

За кубачкам гарбаты вялася размова аб наступаючым новым годзе, яго сімвалах, стравах, якія патрэбна гатаваць, падарунках сябрам і родным. Бібліятэкары падзяліліся планамі на будучы год, а чытачы выказалі свае пажаданні бібліятэцы.

DSCF4035.JPG

Людміла ШАПЕЛЬ, загадчык гарадской бібліятэкі №1.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу