:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

28 ноября 2018 г.
25 лістапада ў Дабраўлянах (Смаргонскі раён) з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага ўрачыста адзначылі 25-годдзе асвячэння капліцы святых апосталаў Пятра і Андрэя.
 

Дабраўляны - маёнтак, вядомы з XVI ст., які належаў прадстаўнікам розных шляхецкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага.

У 1818 г. Дабраўляны набыў граф Адам Гюнтэр, бацька вядомай польскамоўнай паэткі, пісьменніцы і мемуарысткі Габрыэлі Пузыні. Да шлюбу Габрыэля жыла ў бацькавым маёнтку, дзе бывалі такія дзеячы культуры, як Ігнат Ходзька (пазней ён адрэдагаваў і давёў да друку яе першы паэтычны зборнік «У імя Божае»), Антоні Эдвард Адынец (пазней літаратурны радца і сябра паэткі), Ян Дамель, Юліян Корсак, Ян Рустэм, Андрэй Снядэцкі, Марыя Шыманоўская, Тамаш Зан. У дабраўлянскім палацы, які не захаваўся, была таксама і хатняя капліца.

Цудоўны дабраўлянскі палац не пашкадаваў час: унікальны помнік беларускай архітэктуры загінуў у віры трагічных падзеяў ХХ стагоддзя — дзвюх сусветных войнаў і савецкай калгаснай безгаспадарчасці. Аднак сярод пабудоваў сядзібы Гюнтэраў, якія ў міжваенны перыяд выкарыстоўваліся як вязніца, захаваўся і будынак, прыстасаваны пад капліцу.

Капліца ў Дабраўлянах у дзень асвячэння 30 лістапада 1993 г. Фота з сямейнага архіву Людмілы Мароз.

Гэты будынак на пачатку 90-х гадоў быў адноўлены мясцовымі вернікамі разам з тагачасным свірскім пробашчам кс. Войцехам Леманскім. Капліца была асвячана ў гонар святых апосталаў Пятра і Андрэя арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім і будучым кардыналам Казімірам Свёнткам у свята св. Андрэя, апостала, 30 лістапада 1993 г. Цяпер у ёй кожную нядзелю збіраюцца на св. Імшу вернікі з навакольных вёсак: Дабраўлянаў, Завідзінентаў, Пазборцаў, Хведзевічаў, Міхнічаў, Лявонавічаў і Мізулічаў.

Вернікі чакаюць арцыбіскупа Казіміра Свёнтка. 30 лістапада 1993 г. Фота з сямейнага архіву Людмілы Мароз.

Традыцыйна жыхары гэтай мясцовасці былога Свянцянскага павету даўняй Віленшчыны належалі да парафіі ў Свіры. І сёння мясцовымі вернікамі духоўна апякуецца пробашч парафіі св. Мікалая, біскупа, у Свіры кс. канонік Багуслаў Маджэеўскі, дэкан Мядзельскі. Шчыра прывітаўшы ў дабраўлянскай капліцы ўсіх мясцовых вернікаў і гасцей, а перадусім Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага, душпастыр папрасіў іерарха, які з’яўляецца даўнім сябрам свірскай парафіі, узначаліць цэлебрацыю ўрачыстай св. Імшы. Перад пачаткам цэлебрацыі іерарха ў вершаванай форме прывітала таксама моладзь.

Біскуп Юрый у скіраваным да вернікаў слове асаблівым чынам засяродзіўся на духоўным вымярэнні Хрыстовага Валадарства.

12.jpg

13.jpg

https://catholic.by/



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты