:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

18 ноября 2018 г.

Як спраўлялі вяселле ў Крэве. Маладая на дзяжы

Вяселле ў Крэве. Пачатак 20 стагоддзя. Фота забяспечанае аўтарам.

У другой палове ХІХ стагоддзя ў Крэве яшчэ існавала мноства абрадаў і звычаяў, якія захаваліся са старажытных часоў. Пра гэта сведчыць тагачасны святар крэўскай Свята-Аляксандра-Неўскай царквы Дамецій Плаўскі ў сваім гісторыка-этнаграфічным нарысе “Мястэчка Крэва”. Сёння мы спынімся на традыцыях, якія мелі дачыненне да шлюбу.

Шлюб – гэта адна з важнейшых вехаў у жыцці чалавека, таму і маладыя, і бацькі, і госці імкнуліся выканаць у ходзе яго ўсе няпісаныя правілы, якія складваліся вякамі.

Напярэдадні вяселля нявеста вымушаная была быць выключна ветлівай да сустрэчных, каб яе хто “не ўрок, ці не пашкодзіў, ці не зрабіў чаго”. У царкве перад шлюбам свацця клала перад аналоем кавалак палатна. У час вянчання ўсе старанна сачылі за гарэннем свечак: калі хоць адна з іх гасла, гэта лічылася вельмі дрэннай прыкметай.

Пасля вянчання госці ішлі ці ехалі ў дом бацькоў маладой. За сталом маладым давалася толькі адна лыжка, і яны карысталіся ёй па чарзе.

Вяселле доўжылася два, тры, а то і чатыры дні. Пасля гэтага маладыя з гасцямі, забраўшы пасаг нявесты, ад’язджалі з песнямі і жартамі ў дом жаніха. Прынята было ехаць, а не ісці, нават калі дом жаніха знаходзіўся зусім недалёка.

Калі ўрачысты картэж набліжаўся да дома, на варотах ставілі гаршкі з попелам. І як толькі павозкі пачыналі ўязджаць у падворак, гэтыя гаршкі разбівалі каламі. Ад стукату і ўтворанага пылу коні кідаліся прэч, несліся па вуліцы, што весяліла гасцей. Забава паўтаралася некалькі разоў, пакуль змораныя коні не пераставалі звяртаць увагу на ўсю гэту мітусню. Плаўскі выказвае думку, што дадзеная традыцыя паходзіць са старажытных часоў, калі гаршкі, напоўненыя попелам, атаясамліваліся з урнамі для праху, а іх біццё сімвалізавала наступнае: “Прэч ад нас тло і смутак, мы хочам жыць і радавацца!”

Ля ўвахода ў дом шафер падаваў маладой лапату і памяло – прылады, якія прымяняліся пры выпечцы хлеба, затым – іншыя рэчы з хатняй гаспадаркі. Пры гэтым маладая павінна была накрываць кожную рэч ці кавалкам палатна, ці хусткай. Пасля яе вялі ў хлеў паказваць скаціну, маладая і яе мусіла накрываць. Акрамя ўсяго іншага, нявеста павінна была мець падарункі для блізкіх сваякоў жаніха. Багацейшыя дарылі палатно, паясы, хусткі, грошы; бяднейшыя – крэндзелі, арэхі, дробныя грошы.

Яшчэ да Плаўскага існаваў у нашай мясцовасці звычай саджаць нявесту перад шлюбам на перавернутую ўверх дном дзяжу. Дзяўчына добрых паводзін смела і спакойна садзілася на яе, пасля чаго дзяўчыну віншавалі, упрыгожвалі кветкамі, на галаву ўскладалі вянок з руты.

Калі ж за нявестай меліся грахі – яна не асмельвалася рабіць гэтага; тады з яе кпілі, жаніх быў незадаволены, і вяселле магло парушыцца. Калі такая нявеста ўсё ж ішла да шлюбу, то пасля яго за сталом на куце клалі парваны хамут, а маладой у час абеду давалі вышчарбленую лыжку.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты