| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

У мінулыя выхадныя да Крэўскага замка прыехала восем машын з камянямі для рэстаўрацыі

13 ноября 2018 г.

У мінулыя выхадныя да Крэўскага замка прыехала восем машын з камянямі для рэстаўрацыі

Крэўскі замак. Рэканструкцыя Сяргея Прышчэпы.

6 лістапада мы пісалі пра тое, што журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка абвясціў збор камянёў для Крэўскага замка.

У выхадныя неабыякавыя да лёсу замка людзі адгукнуліся на заклік. Як распавёў майстар Сяргей Бандарэнка, жыхар суседняй вёскі Чухны, да замка прывезлі восем машын камянёў.

Да добрай справы далучыліся таксама паэт Уладзімір Някляеў з братам Іванам Магерам. 

— Здаўна ў Крэве існваў праклён: «Бадай табе ўсё жыццё камяні на Крэўскі замак цягаць». Вось і мы з братам Іванам былі ў гэтыя выхадныя «праклятыя», — падзяліўся Уладзімір Пракопавіч.

Уладзімір Някляеў у Крэве. Фота facebook.com.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу