:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

16 октября 2018 г.
У гэтым годзе восень шчодрая на падарожжы. Зусім нядаўна, у верасні, мы з вучнямі наведалі этнаграфічны музей сярэдняй школы №6 г. Смаргоні. І вось кастрычнік падараваў нам новае падарожжа. На гэты раз мы, вучні 7 “А” і 7 “Б” класаў, завіталі ў старажытнае Крэва.

Яно сустрэла нас насцярожана: туманная дымка ахутала ўсё навокал, схавала сонца, якое зіхацела ў Смаргоні перад нашым ад’ездам, ледзь-ледзь праглядалі  абрысы пабудоў. Здавалася, што ўсё напоўнена нечаканасцю, таямнічасцю, быццам прывіды Сярэднявечча вартавалі гэту зямлю.

Але настрой змяніўся, як толькі мы ўвайшлі ў мясцовую школу. Там нас ветліва сустрэлі настаўнікі, добразычліва прывіталі навучэнцы. Экскурсаводы школьнага музея з захапленнем расказалі пра гісторыю роднага Крэва, пра старажытны замак, распавядалі шматлікія легенды, якімі, здаецца, напоўнены кожны куточак гэтай зямлі. Незвычайная цішыня стаяла ў музейным пакоі. Кейстут, Вітаўт, Ягайла, чароўная княжна… Гістарычныя постаці змяняліся адна за адной. Якая багатая гісторыя ў нашай зямлі!

IMG-1847ff748fb61e6a14d52619725ca84b-V.jpg 

IMG-0e8dcfbb7c794611153f6471adaf05f7-V.jpg 

А пасля былі спартыўныя спаборніцтвы. Нашы футбалісты сустрэлі тут сапраўдных сапернікаў. Спартыўная зала была перапоўнена азартам, эмоцыямі, хваляваннямі.

IMG-df74d37a3f37b11e63a94b4c4ac635b9-V.jpg 

Калі мы  пакідалі Крэўскую школу, то сонца ўжо разагнала туман і ўсміхалася нам, пасылаючы ласкавыя промні кожнаму праз вокны аўтобуса. 

Цудоўны восеньскі дзень…

Валянціна ЛУКОШКА, класны кіраўнік 7 “А” класса СШ №7 г. Смаргоні.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты