| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

14 кастрычніка – Дзень маці. Віншаванне мясцовай улады

15 октября 2018 г.
Дарагія мамы, бабулі і прабабулі!

мама праздник.jpg

Ад усяго сэрца віншуем вас з адным з самых светлых святаў - Днём маці!

Вобраз маці па праве ўвасабляе ў нашым народзе каханне, чуласць і дабрыню. Цяпло мацярынскай любові сагравае кожнага з нас з першых хвілін жыцця. Мама - першы і галоўны настаўнік, мудры дарадца і самы адданы сябар. Менавіта мама закладвае ў душы сваіх дзяцей духоўна-маральную і культурную асновы, прадвызначаючы кірунак развіцця асобы.

Менавіта таму з сучасных святаў Беларусі Дзень маці, безумоўна, прыняты ўсімі лю­дзьмі і з’яўляецца адным з самых значных.

Для нас важна павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцей і вяртанне да ідэалаў моцнай сям’і. На гэта накіравана сацыяльная палітыка дзяржавы: вялікая ўвага надаецца пытанням аховы мацярынства і дзяцінства, падтрымцы шматдзетных бацькоў, паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі.

Усё больш духоўна багатых людзей, якія гатовы дарыць бацькоўскую любоў дзецям-сіротам. Асаблівай павагі заслугоўваюць шматдзетныя і прыёмныя маці - за самаадданую працу, душэўную шчод­расць і сардэчнасць.

Жадаем усім мамам, каб у іх дамах заўсёды жыло шчасце і радасць, каб родныя і блізкія былі здаровымі, а мары выконваліся.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу