| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Госці з Міёраў наведалі Смаргонскі раён

01 августа 2018 г.
На госці ў наш горад наведалася дэлегацыя з Віцебшчыны. Актывісты грамадскай ветэранскай арганізацыі з Міёраў любяць падарожнічаць па Беларусі. На гэты раз імі быў абраны наш горад. Сустракаў гасцей і спрыяў іх плённаму адпачынку старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі.

ветераны 006.jpg

ветераны 013.jpg

ветераны 016.jpg 

Уладзімір КАСАКОЎСКІ і Чэслаў КАШКУР абмяняліся падарункамі.


Месцам сустрэчы быў абраны гарадскі парк. У летнім амфітэатры адбылося вочнае знаёмства з членамі дэлегацыі. Старшыня савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі расказаў збальша пра наш раён, пра дзейнасць ветэранскай арганізацыі, падзяліўся ўласным вопытам у адстойванні правоў асобных груп ветэранаў працы, заслужаных грамадзян, ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі, воінаў-інтэрнацыяналістаў. Кіраўнік міёрскіх ветэранаў Чэслаў Кашкур падарыў калегам са Смаргоні цікавыя выданні пра Міёры ў тым ліку маляўнічы даведнік краязнаўчых маршрутаў па Міёрскаму раёну, які склаў і выдаў мясцовы краязнаўца, дырэктар музея СШ №3 г. Міёры Вітольд Ярмалёнак. Аўтар гэтага ўнікальнага выдання таксама быў у складзе дэлегацыі.

ветераны 036.jpg

Таццяна РЫМША – пляменніца загінуўшага вызваліцеля Смаргоні.


Адна з грамадскіх актывістак міёрскага савета ветэранаў, Таццяна Рымша, не першы раз наведалася ў наш горад. Упершыню яна была тут у 2005 годзе разам са сваёй сястрой. А мэта візіту – наведаць месца пахавання іх дзядзькі – Яўгена Мурашкі, які загінуў у 1944 годзе пры вызваленні Смаргоні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Юнаку было тады толькі 18 гадоў і яго маці, бабуля Таццяны Мікалаеўны, усё жыццё марыла наведаць магілу сына. За яе зрабілі гэта ўнучкі. Таму з вялікім жаданнем і сёння Таццяна Рымша выправілася ў няблізкі шлях, каб пакланіцца памяці свайго сваяка, усіх змагароў за вызваленне Беларусі і сказаць словы падзякі кіраўніцтву і жыхарам Смаргоні за тое, што вартасна ўшаноўваецца памяць пра загінуўшых.

Госці Смаргоншчыны наведаліся да мемарыялу на лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну, у музей-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага, што ў Залессі.

ветераны 019.jpg

ветераны 024.jpg

Дэлегацыя з Міёраў у гарадскім парку.

ветераны 026.jpg

ветераны 041.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу