| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Смаргонскія спартсмены АПК – лепшыя ў вобласці

26 июня 2018 г.
У склад смаргонскай каманды ўваходзілі фізкультурнікі філіяла “Жодзішкі”, СВК “Саўбел” і “Сінькі”, а таксама прадстаўнікі камбіната хлебапрадуктаў, “Смаргонскіх малочных прадуктаў”.

Спорт Лида 2018.jpg

Абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу аднавілася пасля чатырохгадовага перапынку. Сёлета спаборніцтвы праходзілі ў Лідзе


Спаборніцтвы праводзіліся па васьмі відах спорту. Смаргонскія спартсмены былі лепшымі ў плаванні, стральбе, лёгкай атлетыцы, трэці вынік мелі ў тэнісе, а ў астатніх відах занялі другую прыступку п’едэстала. У выніку наша каманда заняла першае агульнакаманднае месца. Кожны ўдзельнік абласной спартакіяды вярнуўся з узнагародай, а каманда - з тытулам пераможцы.

Траім членам нашай каманды даверана прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Гэта механізатар з СВК “Саўбел” Вадзім Горскі, спецыяліст СВК “Сінькі” Ірына Вароніна і Наталля Жырдзеева з прафесіянальнага політэхнічнага ліцэя.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу