:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

12 июня 2018 г.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 16 чэрвеня 2018 года а 13-й гадзіне на музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

кушляны фэст.jpg

У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Бо менавіта яны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў наша з вамі агульнае імя – “беларусы” і абудзіў сапраўдны голас і годнасць роднай мовы.

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры аднаўляе традыцыю правядзення свята песні і паэзіі “Кушлянскі фэст”.

Дата правядзення: 16.06.2018. 

Час: 13.00-17.00

Месца правядзення: філіял “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (а/г Кушляны, Смаргонскі раён, Гродзенская вобл.)

Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Смаргонскі райвыканкам

Сцэна на тэрыторыі філіяла:

13.00-14.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю:

  • вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Прывітальная”, выконвае – народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка”;
  • прывітальныя словы ад Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта;
  • прывітальныя словы дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры З.Л.Яцкевіча;
  • прывітальныя словы загадчыка філіяла А.П.Жамойціна;
  • урачыстыя словы прадстаўнікоў літаратурных аб’яднанняў Я.Янушкевіча, А.Бутэвіча;

14.00-16.00 – канцэртная праграма фальклорных калектываў Смаргонскага раёна:

14.00-14.30 – народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка” аддзела культуры і вольнага часу “Жодішкаўскі Дом культуры”

14.30-15.00 – народны фальклорны калектыў “Валэйчанка” сельскага клуба в. Валейкавічы “Валейкавічскі сельскі клуб”

15.00-15.20 – народны фальклорны калектыў в. Шутавічы аддзела культуры і вольнага часу “Сінькоўскі Дом культуры”

15.20-15.40 – аматарскі калектыў мастацкай творчасці сектара культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры”

15.40-16.00 – аматарскі калектыў мастацкай творчасці сельскага клуба а/г Кушляны “Кушлянскі сельскі клуб”.

Дзіцячая пляцоўка ля сядзібы Ф.Багушэвіча (14.00-17.00):

  • музейна-педагагічны занятак “Фэсцік: гулянне ў народным стылі”;
  • традыцыйны беларускі тэатр лялек “Батлейка”;
  • музейна-педагагічны занятак “Сам зраблю батлеечную ляльку”;
  • віктарына “Пяць крокаў да запавету Мацея Бурачка”;
  • аквагрым.

Бард-сядзібнік ля каменнай аборы (15.00-16.30):

15.00 – Зміцер Бартосік;

15.30 – Міхаіл Бараноўскі;

16.00 – Андрэй Мельнікаў;

Экскурсіі па сядзібе Францішка Багушэвіча ад Алеся Жамойціна:

  • пачатак экскурсій у 14.00, 15.00, 16.00 (кошт – 5 руб.)

 


Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем вядомага краязнаўцы Антона Астаповіча.

Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне.

Кошт паездкі па маршруце Мінск – Жупраны – Кушляны – Мінск:

  • дарослыя – 15 руб.
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты – 7руб. 50 кап.
  • дзеці да 5 гадоў – бясплатна

Месца правядзення: Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, в. Кушляны

Кантактныя тэлефоны: (017) 334–57–82, 334-56-21


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Перевести
Выборы-2019
Перепись населения-2019
Сморгонь - наш город!
"Туристическая привлекательность"
Введите заголовок

Гуманитарное сотрудничество
Велодвижение
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Лето-2019
"Могилёв - молодежная столица"
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Велосипедный маршрут
Оздоровление детей-2018