:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

12 июня 2018 г.
“Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба у розных краях пабываць”. І абавязкова наведаць тыя мясціны, паблізу якіх ты жывеш.

Солы.jpg

На апошнім класным сходзе мы вырашылі, што летні паход арганізуем па гістарычных мясцінах Смаргоншчыны. Такім чынам мы аддзадзім даніну сёлетнему Году малой радзімы. У Залессі з экскурсіяй мы былі, у Кушлянах таксама, а вось у Солах не давялося. Таму разам са сваім класным кіраўніком Расціславам Сцяпанавічам Шчасным накіраваліся ў гэты аграгарадок.

Нашым гідам стала настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Сольскай сярэдняй школы Марына Уладзіміраўна Вішнеўская. Цікава распавядала яна пра тое, што Солы ўпершыню ўпаміналіся ў летапісах у 16 стагоддзі як вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Паселішча знаходзілася ў шляхецкай уласнасці. У 1849 годзе ў мястэчку збудавалі касцёл, з 1870 года працавала народная вучэльня. Напрыканцы 19 стагоддзя ў Солах была валасная ўправа, касцёл, сінагога, 5 крамаў, карчма, пошта, тэлеграф, чыгуначная станцыя. Тут існавалі сплаўны, рыбалоўны, перавозны, кавальскі, дрэваапрацоўчы, кравецкі і іншыя промыслы.   

Мы пабывалі каля касцёла Маці Божай Ружанцовай, помніка архітэктуры мадэрну. Раней на яго месцы быў драўляны храм. Яго пабудавалі на сродкі гетмана Крыштафа Радзівіла. Храм знішчаўся падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гадах і падчас напалеонаўскага нашэсця. Але кожны раз адбудоўваўся. Сучасны мураваны храм пабудавалі ў 1926-1934 гадах  на ўласныя грошы парафіян. Пасля другой сусветнай вайны касцёл не зачыняўся і працягваў заставацца дзеючым.

У канцы 1917 года ў Солах адбылася падзея, без перабольшвання, еўрапейскага маштабу: паблізу чыгуначнай станцыі прадстаўнікі рускай арміі на чале з салдатам Сцяпанам Шчукіным падпісалі прымірэнне з нямецкім бокам. Згодна сольскаму перамір’ю, баявыя дзеянні на працягу фронту ад Відзаў да Прыпяці былі прыпынены на 2 месяцы.

У цэнтры Солаў ёсць брацкая магіла, дзе пахаваны загінуўшыя ў час Вялікай Айчыннай вайны. Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць пра іх.

Шмат новага мы пачулі пра Солы і падчас экскурсіі ў школьным музеі. Цікава адкрываць старонкі нязведанай гісторыі. Асабліва той мясцовасці, якая зусім побач…

Уладзіслаў АНТОНАЎ, вучань 9 “Б” класа СШ №1.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты