| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

У Смаргоні спаборнічалі сандружынніцы і добраахвотныя пажарныя

12 июня 2018 г.
У маляўнічым месцы за горадам, у бок Віліі, прайшлі спаборніцтвы санітарных дружын, якія створаны на мясцовых прадпрыемствах і ў арганізацыях. Сандружынніцам неабходна было прайсці некалькі этапаў. Напачатку яны паказвалі змесціва санітарных сумак, расказвалі аб медыкаментах. Потым на хуткасць надзявалі процівагазы, працавалі ў ачагах радыяцыйнага і хімічнага заражэння.

пажар 037.jpg

У гэты час на суседняй паляне спаборнічалі члены добраахвотных пажырных фарміраванняў. Яны прадстаўлялі прадпрыемствы, арганізацыі і сельскія гаспадаркі. Камандам неабходна было пераадолець стометровую паласу з перашкодамі, паўдзельнічаць у пажарнай эстафеце і баявым разгортванні ад пажарнай мотапомпы.

Напрыканцы гэтых двух мерапрыемстваў журы падвяло вынікі і ўзнагародзіла пераможцаў і прызёраў.

пажар 042.jpg

пажар 046.jpg

пажар 056.jpg

дружынніцы 284.jpg

дружынніцы 295.jpg

дружынніцы 351.jpg

пажар 016.jpg

пажар 020.jpg

дружынніцы 053.jpg

дружынніцы 056.jpg

дружынніцы 222.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу