| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Смаргонскія дэпутаты заняліся аднаўленнем футбольнага поля ў аграгарадку Асінаўшчызна

31 мая 2018 г.
У аграгарадку Асінаўшчызна мясцовыя дэпутаты вырашылі добраўпарадкаваць футбольнае поле, ужо выкананы пэўныя работы. Як адзначыла старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова, да добраўпарадкавання пачалі рыхтавацца загадзя. Напачатку года былі закуплены лаўкі, сметніцы, сеткі для футбольных варотаў.

Осиновщизна футбол депутаты Сморгонь 007.jpg

У выкананні работ па добраўпарадкаванні ўдзельнічалі дэпутаты сельскага Савета, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч і дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Станкевіч, якія сталі народнымі выбраннікамі па Асінаўшчызненскай выбарчай акрузе.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу