:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

18 мая 2018 г.
Напрыканцы мінулага тыдня ў Школе сельскага бізнесу, якая знаходзіцца ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна, прайшоў чацвёрты Стартап Уікенд. Прадпрымальнікі вынеслі на суд журы распрацаваныя бізнес-праекты. Гэтыя людзі, якія  прадстаўляюць Смаргонскі, Астравецкі, Мядзельскі і Пастаўскі раёны, са студзеня па красавік праходзілі навучанне ў Школе сельскага бізнесу. Бізнес-ідэі сельскіх прадпрымальнікаў адносяцца да розных сфераў дзейнасці – ад вырабу драўляных цацак і адкрыцця кафэ да развіцця школы коннага спорту і стварэння музея праса.

Коморово школа сельского бизнеса Сморгонь 2.jpg

Школа сельскага бізнесу ў Камарове працуе ў рамках праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў нашай краіне шляхам стварэння бізнес-інкубатара”. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца пасольствам ЗША ў Мінску. Яго бюджэт складае 588 тысяч еўра. Рэалізацыяй праекта займаюцца мінская недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя “Экапартнёрства” і грамадскае аб’яднанне “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю”.

Бізнес-інкубатар створаны ў Камарове. Тут навучаюць сельскаму прадпрымальніцтву, аказваюць тэхнічную і інфармацыйную падтрымку прадпрымальнікам-пачаткоўцам, прадастаўляюць пачатковы капітал для развіцця сельскага прадпрымальніцтва на конкурснай аснове. Пасля ацэнкі бізнес-планаў журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі мясцовых уладаў, недзяржаўных гуманітарных арганізацый і бізнесу, даюць рэкамендацыі па распачынанні ўласнай справы. У рамках праекта Еўрапейскага саюза прадугледжана фінансавая падтрымка ініцыятыў у памеры ад 2 да 10 тысяч еўра.

Трэба адзначыць, што журы вельмі высока ацаніла бізнес-ідэю смаргонца Ільі Агаркава па перапрацоўцы адходаў птушкафабрыкі ў жывыя лічынкі мух (апарыш) і заалагічны гумус. Прадпрымальнік плануе забіраць адходы ўласным транспартам і карміць імі спецыяльны від мухаў. Тым самым прадпрыемству будзе аказана дапамога па ўтылізацыі адходаў, апарышам забяспечаны зоамагазіны, рыбакі і фермерскія гаспадаркі. Прадпрымальнік размесціць вытворчасць у вёсцы Панара. Калі ў яго атрымаецца рэалізаваць свае планы, то ў далейшым тут можа з’явіцца вытворчасць рыбы і ракаў.

Прадпрымальнік Алег Мізула плануе пабудаваць у Жодзішках міні-пякарню. Ідэя была абмеркавана на сямейным савеце, бо жонка Алега Мізулы з’яўляецца дыпламаваным кандытарам. Плануецца выпякаць хлеб, праз прыватныя магазіны забяспечваць ім аграгарадок Жодзішкі і навакольныя вёскі. Для адкрыцця новай вытворчасці ёсць неабходнае памяшканне з гарачай і халоднай вадой, якое адпавядае санітарным патрабаванням. Калі Еўрасаюз выдзеліць грошы, то яны  будуць патрачаны на закупку тэхналагічнага абсталявання. Трэба адзначыць, што Алег Мізула ў бізнесе не навічок, ён займаецца экскурсійнымі сплавамі турыстаў па Віліі. Гэту справу пачынаў з нуля, цяпер бізнес прыносіць прыбытак.

Коморово школа сельского бизнеса Сморгонь 1.jpg

Яшчэ адзін прадстаўнік Смаргоншчыны Дзяніс Новік прадставіў на суд журы бізнес-праект па стварэнні майстэрні, у якой плануецца рамантаваць электронныя сістэмы аўтамабіляў.

Старшыня Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў і член журы Іван Рамановіч адзначыў, што ў Смаргонскім раёне вельмі актыўныя жыхары ў плане бізнес-ідэй. У папярэдніх конкурсах мясцовых прыватных ініцыятыў (Стартап Уікенд) удзельнічалі па 3-5 чалавек. І гэта радуе, бо да прадпрымальніцтва бацькоў потым могуць далучыцца іх дзеці, унукі. Такім чынам будзе прадоўжаны сямейны бізнес.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Мінскага аблвыканкама, Мядзельскага райвыканкама, эколагі, бізнесоўцы, прадстаўнікі адпаведных арганізацый з Галандыі і Польшчы. Апошняя з іх з’яўляецца партнёрам праекта.

Наступны Стартап Уікенд запланаваны ў Камарове на ліпень. На гэты раз свае бізнес-планы змогуць прадставіць на суд журы прадстаўнікі Смаргонскага, Мядзельскага, Астравецкага і Пастаўскага раёнаў, нават калі гэтыя людзі не навучаліся ў Школе сельскага бізнесу.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Перевести
Выборы-2019
Перепись населения-2019
Сморгонь - наш город!
"Туристическая привлекательность"
Введите заголовок

Гуманитарное сотрудничество
Велодвижение
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Лето-2019
"Могилёв - молодежная столица"
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Велосипедный маршрут
Оздоровление детей-2018