| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

4 красавіка ў Смаргонскім РЦК прайшоў конкурс культарганізатараў

04 апреля 2018 г.
Сёння, 4 красавіка, у раённым Цэнтры культуры адбыўся традыцыйны конкурс культарганізатараў “Гульнёвы калейдаскоп”.

гульни 079.jpg

Сёлетні конкурс быў прысвечаны тэме малой радзімы. Меркавалася, што ў гульнёвых праграмах знойдзе адлюстраванне мясцовая тэматыка, папулярызацыя гісторыка-культурных каштоўнасцей, будуць выкарыстаны народныя гульні. Таму і вядучыя імпрэзы выйшлі ў адпаведных вобразах і выкарысталі сюжэт “Падарожжа дылетанта”.

Дзесяць забаўляльных праграм прадставілі работнікі ўстаноў культуры Смаргоншчыны. Як заўжды, на высокім узроўні выступілі культработнікі Вішнеўскага, Залескага, Сінькоўскага, Крэўскага і Бялкоўшчынскага Дамоў культуры. Цікавыя конкурсы для дзіцячых забаў правялі масавікі-забаўляльнікі з Лылойцяў, Крэва, Солаў, Жодзішак, Кушлянаў.

Падрабязней чытайце ў газеце “Светлы шлях”.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу