:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

20 марта 2018 г.
У актавай зале школы мастацтваў імя М. К. Агінскага па ініцыятыве супрацоўнікаў раённай бібліятэкі адбылася сустрэча смаргонскіх школьнікаў і гімназістаў з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і перакладчыкам Ігарам Крэбсам.

Орлов Сморгонь 004.jpg

Госці Смаргоншчыны правялі гэта мерапрыемства ў інтэрактыўнай форме, чаргуючы свае выступленні з літаратурнымі віктарынамі, краязнаўчымі конкурсамі, а самым галоўным стаў конкурс на лепшае пытанне для пісьменнікаў, якое Уладзімір Арлоў ладзіць падчас сваіх сустрэч з чытачамі і на падставе якіх выйшла яго кніга “Пакуль ляціць страла”. На сто пытанняў слынны літаратар дае свае адказы.

Але галоўнай кнігай, прэзентаванай на сустрэчы, стала “Айчына: маляўнічая гісторыя ад Рагнеды да Касцюшкі”. Уладзімір Арлоў сцісла перадаў змест выдання, адзначыў, што на яе старонках знайшлі адлюстраванне і гістарычныя мясціны Смаргоншчыны.

Ігар Урэбс, які пераклаў на беларускую мову многіх замежных аўтараў, больш падрабязна спыніўся на “Прыгодах барона Мюнхаўзена” і таксама ўвязаў імя гэтага “вялікага хлуса” з нашым краем, бо ёсць дакладныя доказы, што барон наведваў у свой час Вялікае Княства Літоўскае, нават свайго каня ён назваў “Літвінам”.

Сустрэчу ўпрыгожылі выступленні выкладчыкаў і навучэнцаў школы мастацтва, вучняў гімназіі і СШ №1.

Орлов Сморгонь 006.jpg

Орлов Сморгонь 011.jpg

Орлов Сморгонь 018.jpg

Орлов Сморгонь 025.jpg

Орлов Сморгонь 038.jpg

Орлов Сморгонь 062.jpg

Орлов Сморгонь 079.jpg

Орлов Сморгонь 093.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты