:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

26 февраля 2018 г.
Гасцёўні ў сядзібе М.К. Агінскага працягваюцца…

У апошнююсуботу зімы ў сядзібе Агінскага прайшлалітаратурна-гістарычная гасцёўня пад  назвай “Амелія, старэйшая дачка М. К. Агінскага”. Хочацца адзначыць, што гэта чарговая гасцёўня з цыкла пад агульнай назвай “Карані і крона”. У 2017 годзе прайшлі гасцеўні, прысвечаныя бацькам Міхала Клеафаса, лагічным завяршэннем якіх была паездка супрацоўнікаў музея, прадстаўнікоў мясцовага дабрачыннага фонда “Паўночныя Афіны Міхала Клеафаса Агінскага”, грамадскай арганізацыі “Сяльчанка” па мясцінах, звязаных з юнацтвам і дзяцінствам М.К. Агінскага ў Польшчы. 2018 год будзе прысвечаны дзецям славутага кампазітара.

І на першай гасцёўні ў гэтым годзе  гаворка ішла пра першародную дачку Міхала Клеафаса і яго другой жонкі Марыі, Амелію. Некаторыя могуць заўважыць, чаму менавіта пра яе, а не пра старэйшых сыноў ад першага шлюбу. Супрацоўнікі музея  абавязкова будуць успамінаць пра іх у наступных гасцёўнях, але ж у гісторыяграфіі , прысвечанай асобе М.К. Агінскага, ўвага звяртаецца на шчыльную сувязь кампазітара менавіта з дачкой Амеліяй, якая пераняла бацькаў талент і здольнасць да музыкі.

Гасцёўня была раздзелена на чатыры лагічныя часткі. Першая-прысвячалася  дзяцінству князёўны Амеліі. І зрабіць яе яскравай і запамінальнай дапамагла невялькая тэатралізацыя з удзелам таленавітых дзяцей: ролю Амеліі бліскуча выканала Мілана Кенько, а ролю яе зводнага брата Тадэвуша – Ксенія Батура. У выкананні дзяцей гучала музыка, вершы, напісаныя самой Амеліяй, на сцэну выйшлі нават англійская гувернантка, нянька і слуга Амеліі (менавіта такі двор мела маленькая князёўна). Гэтая сцэна дапамагла прадэманстраваць тую атмасферу дабрыні, любові, творчасці, якая панавала пад час дзяцінства Амеліі ў Залессі.

Супрацоўнікі музея расказвалі пра незвычайныя здольнасці юнай Амеліі да навук, музыкі, малявання, паэзіі і г.д.

Наступныя часткі былі прысвечаны Амеліі-жонцы і маці.  Арганізатары гасцёўні пастараліся раскрыць вобраз старэйшай дачкі Агінскага ўсебаковаі расказаць пра самыя асноўныя этапы жыцця і творчасці Амеліі Агінскай.

На сваіх мерапрыемствах супрацоўнікі музея заўсёды стараюцца прапанаваць для наведвальнікаў нешта новае і цікавае, на гэты раз прапанавалі пагуляць ў любімую гульню Амеліі “бурымэ”, сэнс якой заключаецца ў складанні вершаў на зададзеную рыфму. І госці бліскуча справіліся з заданнем – паэтычныя радкі атрымаліся яскравымі і запамінальнымі.

Не абыходзіцца ні адно мерапрыемства ў сядзібе без канцэрта. Асаблівы музычны настрой  стварылі выдатныя музыканты трыа камернай музыкі “Унісон”, у выкананні якіх гучалі творы М. К. Агінскага, В. Казлоўскага і канешне Амеліі Агінскай.

www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты