| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Крэўскі ДК прадставіў сваю справаздачу на раённым аглядзе-конкурсе

02 февраля 2018 г.
На раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Распахнем акенца творчасці” культработнікі Крэўскага ДК прадставілі тэатралізаваную канцэртную праграму “Няма ў цэлым свеце цудоўней вёсачкі маёй”.

Крево_конкурс_самодеятельность1.jpg

Журы конкурсу ўхвалілі сцэнар і асобных выканаўцаў. Тэатралізаванае прадстаўленне “Прыезд маладога спецыяліста”, дзе галоўныя ролі выконвалі Сяргей Смолік і Ларыса Міхалькевіч, задало імпэту ўсёй імпрэзе. Пад выдатны акампанемент Віктара Траццяка (што асобна адзначымі члены камісіі) лепш гучалі спевы вакальнай групы “Крэўскія сябровачкі”, чым пад фанаграму.

Як заўжды ярка, таленавіта і экспрэсіўна выступілі Жанна Барташ і Алена Міхалькевіч. Не горшы артыстычны талент прадэманстравалі ўдзельнікі пастаноўкі байкі К. Крапівы” “Дзед і баба”. Шмат апладысментаў было адрасавана салісткам Ганне Капыш, Алене Маляўскай, вакальнай групе “Званочкі”.

Крево_конкурс_самодеятельность3.jpg

Крево_конкурс_самодеятельность4.jpg

Крево_конкурс_самодеятельность5.jpg

Крево_конкурс_самодеятельность6.jpg

Крево_конкурс_самодеятельность7.jpg

Крево_конкурс_самодеятельность8.jpg

Крево_конкурс_самодеятельность9.jpg

Крево_конкурс_самодеятельность2.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

по материалам сайта:www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу