| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці распачаўся ў Вішневе

22 января 2018 г.
Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці распачаўся ў Вішневе

Раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Распахнем акенца творчасці” распачаўся канцэртнай праграмай Вішнеўскага Дома культуры.
Кіраўнік Дома культуры Ала Дыро падзякавала прысутным землякам за тое, што заўжды актыўна адгукаюцца на запрашэнні клубных работнікаў і за тое, што спрыяюць развіццю творчых задаткаў сваіх дзяцей і ўнукаў. Канцэрт распачаўся не зусім традыцыйна для агляду – урыўкам з тэатралізаванай імпрэзы “Святло каляднай зоркі”. Кранула і расчуліла да слёз выступленне дуэта ў складзе Лідзіі Дубавіцкай і Вікторыі Неўскай, а таксама выкананне песні “Віфлеемская зорачка” А. Вядзернікава дзіцячай вакальнай групай.

 

Каляднай тэматыцы адпавядалі і выступленні Алесі Чайкоўскай, Вікторыі Паўлоўскай, дзіцячага хора. 

 

Аб тым, што Вішнеўскі кут мае багаты творчы патэнцыял сведчылі канцэртныя нумары ў выкананні інструментальнага ансамбля “Вясёлка” пад кіраўніцтвам Святланы Манчак, салістаў Карыны Міхалькевіч, Насці Дыро і Дзяніса Дыро, вакальна-інструментальнай групы “Настальгія”. Як заўжды насмяшылі гледачоў артысты тэатра мініяцюр.

Журы конкурсу ў складзе начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Ганны Джумковай, яе намесніка Таццяны Ражэвай, спецыялістаў аддзела культуры Марыі Клуйшы і Тамары Сяменчанка засталіся задаволенымі прадстаўленай праграмай.

Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара.

по материалах сайта:



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу