:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

18 января 2018 г.
Сучаснае жыццё значна паскорыла свой крок. Часта няма часу не толькі на прыгатаванне вартаснага снядання ці абеду, але і на яго прыём. Рэдка ў якой сям’і захаваліся традыцыі прыняцця ежы ўсёй сям’ей з абавязковым сервіраваннем стала, павольнай прыемнай гутаркай за сталом. У выніку не толькі парушаюцца сямейныя сувязі, але і зусім страчваецца культура харчавання.

бабушка.jpg

У гэтым годзе наша дашкольная ўстанова “Яслі-сад №8” паставіла сабе адной з гадавых адукацыйных задач - павышэнне якасці і культуры харчавання выхаванцаў. У сярэдняй групе №12 выхаванцы з задавальненнем сервіруюць сталы для кожнага прыёму ежы. Паралельна яны паглыбляюць свае ўменні, калі накрываюць святочны стол для лялек, прымаюць гасцей на чаяванне ці абед, знаёмяцца на занятках з розным посудам, асаблівасцямі сучаснай сервіроўкі і сервіроўкай старадаўніх беларусаў, правіламі паводзінаў за сталом, сістэматызуюць свае пазнанні пра карысную і шкодную ежу, спосабы яе прыгатавання.

Перад кожным прыёмам ежы выхавальнікі групы праводзяць рэкламу страў у меню, каб павысіць не толькі апетыт выхаванцаў, але і развіваць свядомыя адносіны да харчавання.

Значную падтрымку ў гэтым працэсе аказваюць бацькі выхаванцаў, дапамагаючы стварыць развіваючае асяроддзе. Так ў нашай групе з’яўляюцца вышаваныя абрусы і ручнікі, гліняныя збаны і гаршкі, драўляныя лыжкі і ступкі, сучасны лялечны посуд і прыгожыя папяровыя сурвэткі.

6кухня.jpg

А яшчэ дзеці і іх бацькі стварылі рукатворную кнігу “Бабуліны рэцэпты”. Кожны выхаванец размясціў у ёй рэцэпт той стравы, якую бабуля гатуе смачней за ўсё. А каля рэцэпту – фотаздымак з любімай бабуляй. Прыгожую вокладку з тканіны, аздобіўшы яе аплікацыяй на кулінарную тэматыку, зрабіла маці адной з дзяўчынак. Што за энергетыка ў гэтай кнігі! Здаецца, што ад яе так і ідзе пах з бабулінай кухні. З кожнай старонкі на вас глядзяць шчаслівыя вочы бабуль і ўнукаў. Канешне, стварыўшы кнігу, адразу захацелася паспрабаваць прыгатаваць што-небудзь па гэтых рэцэптах. Дзеці выбралі прыгатаванне печыва, бо вельмі цікавыя формачкі былі ў лялечным посудзе. Водар нашых прысмакаў удыхаў увесь садок. Некаму нават удалося паспрабаваць. Смаката!

Створаная намі кніга – не толькі збор пэўных рэцэптаў, гэта - спадчына кожнай сям’і нашай групы. Звычайна, спадчына продкаў успрымаецца намі, як нейкі грашовы ці маёмасны капітал. Але не меншую каштоўнасць мае здаровае харчаванне, сямейныя традыцыі прыёму ежы, унікальныя рэцэпты страў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

1кухня.jpg

Эдзіта БРАНЦЭВІЧ, выхавальнік дашкольнай адукацыі “Ясляў-саду №8”.

Фота аўтара.

www.shliah.by


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Перевести
II ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ
Европейские игры-2019
Лето-2019
Календарь событий
Год малой родины
Велодвижение
"Могилёв - молодежная столица"
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Введите заголовок

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Велосипедный маршрут
Оздоровление детей-2018