| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Каляндар падзей Смаргоншчыны на 2018 год: 515 год спаўняецца Смаргоні

17 января 2018 г.
680 год таму (1338 г.) Альгерд, князь віцебскі, атрымаў Крэўскія землі ва ўладанне.

515 год таму (1503 г.) першая пісьмовая згадка пра Смаргонь. У 1503 годзе князь Юрый Зяновіч заснаваў драўляны касцёл Унебаўзяцця Беззаганнай Панны Марыі і Святога Мікалая.

465 год таму (1553 г.) у Смаргоні быў пабудаваны кальвінскі збор, помнік архітэктуры Рэнесансу.

465 год таму (1553 г.) уладальнікі Жодзішак - Осцікавічы, заснавалi тут першы драўляны касцёл.

430 год таму (1588 г.) у в. Даўбучкі быў заснаваны татарскі прыход.

310 год таму (1708 г.) уладальніца Жодзішак Барбара Мінкевіч перадала мястэчка ордэну езуітаў.

310 год таму (1708 г.) у Смаргоні знаходзілася галоўная стаўка шведскага караля Карла XII.

210 год таму (1808 г.) у Дабраўлянах нарадзіўся Kaзімip Бахматовіч, жывапісец, графік. вучань Я. Рустэма. Памёр у 1837 г. Пахаваны ў Cвіры.

200 год таму (1818 г.) уладальнікам маёнтка Дабраўляны стаў Адам Гюнтэр.

175 год таму (1843 г.) было адчынена Смаргонскае сельскае вучылішча.

160 год таму (1858 г.) у м. Падбярозы Смаргонскага р-на нарадзіўся Элханан Лейб Лявінскі, яўрэйскі журналіст і пісьменнік. Памёр у 1910 г. у Адэссе.          

155 год таму (1863 г.) у Смаргоні ў час паўстання К. Каліноўскага дзейнічалі  атрады пад кіраўніцтвам К. Ясевіча, Г. Чаховіча, Mінейкi, Бежслаўскага, 
Ф. Віславуха.

155 год таму (1863-1864 гг.) В. Дунін-Марцінкевіч арандаваў маёнтак Дабраўляны ў Матыльды Бучынскай.

155 год таму (1863 г.) нарадзіўся Юльян Бакшанскі ў маёнтку Тупальшчына, удзельнік вызваленчага руху, публіцыст. Аўтар «Адозвы да смаргонскіх сялян».

145 год таму (1873 г.) увайшоў у эксплуатацыю ўчастак Вільня - Маладзечна Лібава-Роменскай чыгункі.

135 год таму (1883 г.) у Смаргоні нарадзіўся Кабак Ахаран Аўрахам - яўрэйскі пісьменнік, педагог, перакладчык, доктар філасофіі. Памёр у 1944 г. у Iepycaліме.

135 год таму (1883 г.) у в. Яжгі нарадзіўся Антон Шутовіч, рэвалюцыянер, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.

130 год таму (1888 г.) у в. Кеўлы была адчынена аднакласная царкоўна-прыхадская школа.

130 год таму (1888 г.) у Смаргоні нарадзіўся Мікола Шыла, грамадзянскі дзеяч, член ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Памёр 6 красавіка 1948 г. у Германіі.

125 год таму (17.11.1893 г.) у в. Чухны нарадзіўся Францішак Чарняўскі, рэлегійна-патрыятычны дзеяч, выдавец. Памёр 31 мая 1979 г. у ЗША.

125 год таму (1893 г.) у в. Данюшава нарадзіўся Станіслаў Шыманоўскі, беларускі паэт. Памёр у 1924 г. Пахаваны на радзіме.

120 год таму ў вёсках Пастарыні-1, Пасынкі, Cівіцa былі адкрыты школы царкоўнай граматы.

110 год таму (1908 г.) нарадзіўся ў Смаргоні Абрамовіч Арон Лазаравіч, інжынер, канструктар, гісторык.

105 год таму (18.05.1913 г.) у Смаргоні нарадзіўся Абрам Суцкевер, паэт-класік  яурэйскай літаратуры, удзельнік партызанскага pyху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выступаў як сведка на Нюрнбергскім працэсе ў 1946 г.

95 год таму (30.12.1923 г.) нарадзілася ў в. Зяркальскае (Расія) Ватаева Тамара Сяргееўна, настаўніца, краязнаўца.

90 год таму (12.03.1928 г.) нарадзіўся ў в. Крэва Казлоўскі Іосіф Вікенцьевіч, беларускі вучоны ў галіне тэрапіі, курарталогіі, доктар медыцынскіх навук.

80 год таму (25.05.1938 г.) у в. Kарані нарадзілася Марыя Жабінская, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, член Беларускага саюза мастакоў.

75 год таму (05.04.1943 г.) у Мядзельскiм раёне нарадзіўся Мар’ян Дукса, бeлapycкi паэт, настаўнік, член Саюза пісьменнікаў Бeларусі. Жыве i працуе ў а/г Солы.

75 год таму (23.07.1943 г.) у в. Лылойці нарадзіўся Артур Цяжкі, беларускі пісьменнік, паэт, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Белaрусі. Памёр 5 красавіка 1984 г., пахаваны на могілках у Нястанішках.

счастны_2.jpg

70 год таму (25.11.1948 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Шчасны Уладзімір Рыгоравіч, перакладчык, публіцыст, дыпламат.

70 год таму (23.04.194 г.) у в. Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці нарадзіўся Генадзь Пашкоў, беларускі  паэт, член Саюзапісьменнікаў Беларусі. Дзіцячыя гады правёў у в. Войстам.

конц 072.jpg

70 год таму (1948 г.) у Смаргоні А. А. Дзяругам быў створаны цымбальны аркестр, якому ў 1964 годзе было прысвоена званне народнага.

илюмин 077.jpg

 

 

50 год таму (1968 г.) было створана прадпрыемства меліярацыйных сістэм (былое ПМК-62).

батлейка 095.jpg

35 год таму (1983 г.) у в. Залессе быў створаны тэатр лялек “Батлейка”, якому ў 1985 годзе было прысвоена званне народнага.

30 год таму (1988 г.) у Смаргоні была адкрыта сярэдняя школа №5. Першы дырэктар В. Скварцоў.

Падрыхтаваны супрацоўнікамі УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу