:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

09 января 2018 г.
Адкрыццё выставы Сяргея Савіцкага “Над часам і прасторай”

З першых дзён 2018 года ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага пачала працаваць выстава Сяргея САВІЦКАГА “Над часам і прасторай”.

 

Музей-сядзіба М.К. Агінскага – чароўнае і атмасфернае месца, якое натхняе творчых людзей на працу. Паэты, пісьменнікі, мастакі вельмі любяць гэтыя мясціны, яны адзначаюць, што Залессе валодае прыцягальнай, магічнай сілай. На базе музея пастаянна ладзяцца выставы мастакоў і фотамастакоў. Днямі ў аранжарэі распачалася выстава Сяргея Савіцкага.

Сяргей Іванавіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў Забайкаллі. Скончыў школу і Усходне-Сібірскі тэхналагічны ўніверсітэт. Служыў ў Арміі на тэрыторыі Манголіі. З 1975 года жыве і працуе ў горадзе Маладзечна. Амаль пяць год працаваў на радыёзаводзе на розных пасадах. Жывапісам пачаў займацца з 1985 года. Наведваў народную мастацкую студыю Палаца культуры горада Маладзечна. Творчыя прыёмы засвойваў і ўдасканальваў самастойна, выкарыстоўваючы класічную тэхніку жывапісу. З 1992 года ўдзельнічаў у розных выставах на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. На працягу апошніх год прайшлі асабістыя выставы мастака ў Мінску, Маладзечна, Смаргоні, Вілейцы. Шматлікія працы знаходзяцца ў замежных асабістых калекцыях.

Асноўная тэма прац экспазіцыі “Над часам і прасторай ” -  разнастайнасць акаляючага свету праз асобныя фрагменты часу і прасторы. Назіранне над прыродай, яе магічнымі з’явамі, духоўнае жыцце чалавека, пошук кропак жыццевай раўнавагі, светлы вобраз маці, праблема чалавечага выбару таксама знайшлі адлюстраванне ў творчасці мастака. Карціны Сяргея Іванавіча напоўнены жыццём, пазітывам, паэзіяй.

Атрымаць асалоду ад пранікнёных прац Сяргея Іванавіча Савіцкага можна будзе на працягу двух месяцаў у знакамітай аранжарэі М.К. Агінскага.

 

Наталля ЧУДАКОЎСКАЯ.

по материалам сайта:www.shliah.by


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Перевести
II ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ
Европейские игры-2019
Лето-2019
Календарь событий
Год малой родины
Велодвижение
"Могилёв - молодежная столица"
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Введите заголовок

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Велосипедный маршрут
Оздоровление детей-2018