:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

08 января 2018 г.
5 студзеня, напярэдадні праваслаўных Калядаў, у прытулак СПЦ завіталі з падарункамі начальнік райаддзела міліцыі Аляксандр Клімянкоў яго намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Антон Курыловіч, а разам з імі Дзед Мароз са Снягуркай, і таксама не з пустымі рукамі.

1515262770289_158.jpg

Перад  Новым годам супрацоўнікі міліцыі перадалі выхаванцам гэтай установы вялікую прыгожую штучную ёлку, а цяпер завіталі самі, каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з навагодня-каляднымі святамі. 

Дзеці адгадвалі загадкі, расказвалі Дзеду Марозу са Снягуркай вершыкі і атрымлівалі пакеты з падарункамі. А потым усе разам гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагод.

Нарэшце Дзед Мароз успомніў пра свой вялікі чырвоны мех і пачаў даставаць адтуль цацкі, якія адразу ж раздаў хлопчыкам і дзяўчынкам. 

Перш чым уручыць свае падарункі, начальнік райаддзела міліцыі Аляксандр Клімянкоў пажадаў дзецям добра вучыцца, каб у далейшым яны знаходзіліся не ў прытулку, а дома, побач з мамай і татам. Звяртаючыся да работнікаў СПЦ, Аляксандр Анатольевіч падзякаваў ім за тое, што саграваюць дзетак прытулку сваім цяплом.

Напрыканцы мерапрыемства дзеткі сфатаграфаваліся разам з гасцямі на памяць каля навагодняй ёлкі.

1515262778321_157.jpg

1515262782119_156.jpg

1515262786442_155.jpg

1515262736579_161.jpg

1515262745708_163.jpg

1515262749539_164.jpg

1515262766377_159.jpg

1515262762115_160.jpg

1515262741897_162.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты