| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Фотавыстава “Якуб Колас: вядомы і невядомы” распачалася ў гісторыка-краязнаўчым музеі Смаргоні

22 октября 2017 г.

Банэры з фотаздымкамі са сваіх фондаў прадаставіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, які сёлета адзначае юбілей Песняра. Простым, хатнім, знакаміты пісьменнік Якуб Колас прадстае на фотаздымках 1901-1956 гг.

Якуб_Колас_выставка_музей_Сморгонь_8.jpg

Наведвальнікі выставы могуць пабачыць таксама відэафільм, на якім галоўны герой - Якуб Колас, акрамя таго, можна пачуць яго голас.

На прэзентацыю выставы ў гісторыка-краязнаўчы музей наведаліся школьнікі, гімназісты, юныя краязнаўцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, работнікі бібліятэк. Гучалі вершы народнага паэта і песні на яго вершы.

Якуб_Колас_выставка_музей_Сморгонь_1.jpg

Якуб_Колас_выставка_музей_Сморгонь_2.jpg

Якуб_Колас_выставка_музей_Сморгонь_3.jpg

Якуб_Колас_выставка_музей_Сморгонь_4.jpg

Якуб_Колас_выставка_музей_Сморгонь_5.jpg

Якуб_Колас_выставка_музей_Сморгонь_6.jpg

Якуб_Колас_выставка_музей_Сморгонь_7.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара. 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу