| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

У гімназіі створаны віртуальны музей

05 сентября 2017 г.

У настаўнікаў вакацый не бывае. Вось і для выкладчыцы інфарматыкі гімназіі Святланы Жук летні час стаў перыядам напружанай, але цікавай творчай работы. А ў выніку яе дзейнасці з’явіўся віртуальны музей, спасылку на які можна знайсці на сайце гімназіі ў раздзеле “Выхаваўчая работа”. Клацнуўшы на http://sviat1975.wixsite.com/museum-gymn, кожны жадаючы далучыцца да скарбаў гэтай школьнай установы.

Такая віртуальная крыніца інфармацыі была задумана для азнаямлення больш шырокай аўдыторыі з гісторыяй краю, экспазіцыяй, выставамі і асобнымі экспанатамі народнага музея гімназіі. Кантэнт пастаянна папаўняецца і абнаўляецца. У розных рубрыках можна знайсці карысныя звесткі пра гісторыю стварэння музея, прачытаць водгукі наведвальнікаў, даведацца пра шматлікія мерапрыемствы, што ладзяцца тут пры актыўным удзеле кіраўнікоў Ядвігі Красоўскай і Ларысы Рогач, іх юных памочнікаў і выкладчыкаў гімназіі.

Яшчэ адна навіна чакае наведвальнікаў музея. Гэта 3D-панарама экспазіцыі, якую стварыла настаўніца хіміі і адначасова дасведчаны ў пытаннях інфарматыкі спецыяліст Вольга Грышан.

Такім чынам, летні канікулярны перыяд аказаўся вельмі плённым для народнага музея гімназіі.

 

 

Настаўніца інфарматыкі Святлана ЖУК апавядае пра асаблівасці віртуальнага музея яго кіраўніцам Ларысе РОГАЧ і Ядвізе КРАСОЎСКАЙ.

 

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

по материалам сайта:www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу