:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

17 августа 2017 г.

У аўторак, 15 жніўня, у Смаргонскім райвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне арга-нізацыйнага камітэта па правядзенні фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”, які адбудзецца 16 верасня.

баранки_Сморгонь.JPG

У зале пасяджэнняў сабраліся не толькі члены рабочай групы, але і запрошаныя гаспадары аграсядзіб Смаргонскага раёна, каб абмеркаваць магчымасць і форму ўдзелу гэтай катэгорыі прадпрымальнікаў у фэсце.

У рамках падрыхтоўкі да  фестывалю аргкамітэт распрацаваў палажэнні аб правядзені конкурсаў на лепшы лагатып “Смаргонскіх абаранкаў” (Положение о его проведении), на лепшыя сувеніры, а таксама фотаконкурс “Смаргонь – сталіца абаранкаў”. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу ў конкурсах можна даведацца на сайтах райвыканкама і газеты “Светлы шлях”. Звярніце ўвагу: першы (адборачны) этап конкурсу лагатыпаў, у якім можа прыняць удзел кожны жадаючы, завяршыцца 25 жніўня.

Да удзелу ў свяце аргкамітэт запрашае спонсараў.

Па пытаннях падрыхтоўкі фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі” можна звяртацца па тэл.: 8 (01592) 3-16-68 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі); 8 (01592) 3-12-25 (аддзел эканомікі).

Валянціна БУЖЫНСКАЯ.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты